Сёння працяг суда над Пачобутам

А 10-ай гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Гродна працягнецца разгляд справы журналіста “Gazety Wyborczej” Андрэя Пачобута. Яго вінавацяць ў абразе гонару і годнасці прэзідэнта Лукашэнкі, а таксама паклёпе на яго. Журналіст знаходзіцца пад вартай ужо каля трох месяцаў. Пракурор папрасіў для яго яшчэ тры гады калоніі.

Адвакаты Пачобута і праваабаронцы нев ыключаюць, што сённяшні дзень суда стане апошнім.