Сёння пройдзе суд над Аляксандрам Валанцэвічам

Падчас акцыі Аляксандр Валанцэвіч праз мегафон звярнуўся да прысутных. Ён заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка. Праз некалькі секундаў пасля пачатку прамовы Валанцэвіча затрымалі і зацягнулі ў мікрааўтобус.

Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрымання пад вартай у ізалятары актывіст абвясціў галадоўку. Суд па справе Аляксандра Валанцэвіча адбудзецца сёння ў Цэнтральным судзе Мінска. Пачатак у 10 гадзін.