11 траўня сталічныя каталікі будуць маліцца аб ахвярах тэракту ў метро
Памінальная імша адбудзецца а 18.00 у архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі
Паводле каталіцкай традыцыі, на 30-ы дзень пасля смерці чалавека ладзяць набажэнства ад супакоі яго душы, нагадвае агенцтва "Мінск-Навіны". Праваслаўныя ладзяць па нябожчыках саракавіны.