Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка
Прафесійнае свята ўсіх педагогаў прыпадае на першую нядзелю кастрычніка.
Праца настаўніка вылучаецца асаблівай адказнасцю і маштабнасцю. Педагог знаёміць сваіх вучняў з навуковымі дасягненнямі чалавецтва і вучыць здабываць веды самастойна. Адзін з асноўных прафесійных абавязкаў настаўніка — раскрыць індывідуальныя схільнасці кожнай даверанай яму асобы, стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцяў, навучыць самастойна мысліць.
У беларускіх школах, гімназіях і ліцэях у мінулым навучальным годзе працавала болей за 129 тысяч штатных педагогаў. У параўнанні з пазамінулым годам іх колькасць скарацілася на 2 700 чалавек. У той самы час значна ўзрасла колькасць настаўнікаў замежнай мовы (на 12%).
Настаўнікамі ў школах традыцыйна працуюць пераважны жанчыны. У верасні 2010 года іх доля ў агульнай колькасці педагагічных работнікаў школ склала амаль 86%.