Сёння ў шлях ўпершыню выправіцца “Навагодні экспрэс”
Час адпраўлення цягніка з мінскага чыгуначнага вакзала – 20.07.
Ён адвязе пасажыраў у Белавежскую пушчу, у маёнтак Дзеда Мароза. Цягнік складаецца з пяці купэйных вагонаў. У ролі правадніцаў -- Снягуркі. Пасажырамі першага навагодняга экспрэса стануць больш за 160 турыстаў, паведамляе “Ежедневник”.
Іх чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма – наведванне маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея падарункаў і ветрака.