Сёння ў Віцебску судзяць Сяргея Каваленку
Актывіст быў затрыманы ў панядзелак, 19 снежня.
Сёння адбудзецца суд. На ім разгледзяць пытанне пра змену меры стрымання Каваленку. Нагадаем, што ён адбывае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. У 2010 годзе ён упрыгожыў бел-чырвона-белым сцягам галоўную елку Віцебска на плошчы Перамогі.
Міліцыянты сцвярджаюць, што Каваленка неаднаразова парушаў рэжым стрымання. Сам актывіст лічыць, што меру стрымання яму хочуць змяніць таму, што 24 лістапада ён адмовіўся падпісаць паперу. У ёй актывісту прапаноўвалі быць дома з 19.30, а не з 21.00, як было раней.