Сёння з клінік Мінска выпісалі 19 пацярпелых ад тэракту
Паводле звестак на 18:00 15 красавіка, у лякарнях на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 148 чалавек, якія пацярпелі ў выніку выбуху ў метро.
З іх у цяжкім стане — 20, сярэдняй ступені цяжкасці — 22, лёгкай ступені цяжкасці — 106, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве аховы здароўя.