Шайба Касціцына дапамагла “Нэшвілу” перайграць “Айлендэрс”

“Айлендэрс” прайгралі “Нэшвілу” на сваёй пляцоўцы з лікам 1:3. Першую шайбу гасцей ужо на трэцяй хвіліне гульні закінуў беларускі легіянер Сяргей Касціцын.