Шатландскія ўлады запрашаюць у госці іншапланетнікаў

Такім чынам чыноўнікі адказалі на запыт мясцовага жыхара, які хацеў даведацца, якія планы горада ў выпадку візіту прышляцоў. Дэпартамент інфармацыі Глазга адказаў, што іншапланетнікі наўрад ці зацікавяцца Глазга, бо горад займае ўсяго тры дзесяцітысячныя працэнта ад усёй паверхні Зямлі і ў ім пражываюць 8 тысячных адсотка насельніцтва планеты. Але калі зацікавяцца — уэлкам!

Паводле Закона аб доступе да інфармацыі, насельніцтва можа звяртацца да чыноўнікаў з любымі пытаннямі аб іх планах. Чыноўнікаў нярэдка пытаюцца, што яны маюць намер рабіць, калі на людзей пачнуць нападаць зомбі або вампіры, адзначае сайт podrobnosti.ua.

Фота — golovachev.ru