Школьнікі сарвалі спектакль у драмтэатры

Як піша газета "Вечерний Гродно", на спектаклі быў аншлаг. Каля 600 школьнікаў 5-9 класаў глядзелі камедыю-фарс "Будзьце здаровыя" па п'есе П'ера Шэно. Аднак другое аддзяленне не пачалося — акцёры на яго не выйшлі з-за таго, што на балконе шумела група падлеткаў. Яны кажуць, што раней такога ў тэатры не было.

"Дзеці крычалі, свісталі, смяяліся, большасць размаўлялі ўголас, елі чыпсы, пускалі самалёцікі, па зале каталіся пустыя бутэлькі!", — распавядае актрыса Аксана Машанкова.

Дарэчы, білеты для школьнікаў каштавалі 20 тысяч рублёў. Тэатр зарабіў каля 12 мільёнаў. Па словах яго дырэктара Ігара Гедзіча, вяртаць грошы школьнікам яны не будуць.

Фота — gp.by

Увага, відэазапіс утрымлівае ненарматыўную лексіку!