У Смалявічах затрымалі пяцярых журналістаў

Журналісты прыехалі на сустрэчу дэпутата Смалявіцкага райсавету Ягора Лебедзева з грамадзянамі, перадае БелаПАН. На сустрэчу яны не трапілі: за дзесяць хвілінаў да яе пачатку да карэспандэнтаў падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны забралі ў журналістаў дакументы і прапанавалі праехаць з імі для ўсталявання асобы.


У аддзяленні міліцыі затрыманых дапытвалі наконт мэты прыезду ў Смалявічы. Міліцыянтаў таксама зацікавіла апаратура і носьбіты інфармацыі, якія мелі з сабой прадстаўнікі прэсы.

Нагадаем, што ў Смалявіцкім раёне будуецца беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Пад забудовы выдзелена 8 тысяч 48 га. Мясцовыя жыхары актыўна пратэстуюць супраць гэтага будаўніцтва. Яны ўпэўненыя, што ў выніку пацерпіць экалогія гэтых мясцін.