Шушкевіч: Палякі разумеюць тое, што адбываецца ў Беларусі
Так ацаніў экс-спікер Вярхоўнага света Беларусі Станіславаў Шушкевіч прынятую сёння Сеймам Польшчы рэзалюцыю, якая асуджае рэжым Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што Польшча перажыла такі ж перыяд рэпрэсій у сваёй гісторыі. "Я б сказаў, што Польшча перажыла яшчэ горшыя часы, але яна ведала, як усталяваць дэмакратыю, абараняць правы чалавека, стварыць еўрапейскую краіну", - заявіў палітык.
Шушкевіч адзначыў, што беларускія апазіцыянеры ўдзячныя Польшчы за падтрымку "ў гэтых цяжкіх умовах". "Першым чынам, мы ўдзячныя за разуменне таго, што ў нас адбываецца. Растлумачыць гэта Еўропе вельмі цяжка. Еўропа даўно перажыла падобныя часы", - перадае яго словы агенцтва РАР.