Шведам прапанавалі выходзіць на пенсію ў 75 гадоў

Па яго словах, якія перадае партал DELFI, такім чынам шведы атрымаюць магчымасць бесперашкодна змяніць кірунак дзейнасці прынамсі раз у жыцці.

Пры гэтым прэм'ер-міністр лічыць, што гарантаваную частку пенсіі неабходна выплочваць з таго ж узросту, што і цяпер.

Зараз у Швецыі пенсійны ўзрост 65 гадоў. Але з дапамогай разнастайных ільготаў шмат якія шведы сыходзяць на пенсію раней. Асаблівасць шведскай сістэмы палягае ў тым, што пенсія пералічваецца кожны год. Пры гэтым памер пенсіі таксама залежыць ад адлічэнняў у пенсійны фонд у працоўны час і ад таго, калі швед перастае хадзіць на працу.