Швейцарыя адмаўляецца ад выкарыстання атамнай энэргетыкі
Да 2034 года ў краіне зачыняць усе дзеючыя АЭС, а новыя будаваць не будуць
У сакавіку Швейцарыя адмовілася ад будаўніцтва трох новых станцыяў. Апроч таго, на мінулых выходных 20 тысяч чалавек выступілі супраць выкарыстання атамнай энергетыкі. Дэманстрацыя стала найбуйнейшай за апошнія 30 год.
Як паведамляе Reuters, малаверагодна, што рашэнне ўладаў Швейцарыі спадабаецца прадстаўнікам сферы бізнэсу, бо закрыццё АЭС прывядзе да росту коштаў электраэнэргіі. Але ж рашэнне прынятае ў сувязі з атамным крызісам у Японіі. У выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка там адбылася аварыя на АЭС “Фукусіма-1”. Пасля гэтага сваю палітыку ў сферы атамнай энэргетыкі стаў пераглядаць шэраг дзяржаў. Так, Нямеччына абвясціла мараторый на працяг працы 17 атамных станцыяў, а праца сямі найстарэйшых станцый АЭС увогуле была прыпыненая.