Сільвіо Берлусконі больш не прэм’ер Італіі
Кіраўнік ураду гэтай краіны падаў у адстаўку ў суботу позна ўвечары, паведамляюць інфармагенцтвы.
А 21.00 па мясцовым часе Берлусконі прыйшоў у прэзідэнцкі Квірынальскі палац да прэзідэнта Джорджа Напалітана, каб здаць свой мандат. Рашэнне сысці былы прэм’ер Ітаніі прыняў пасля таго, як 8 лістапада пазбавіўся большасці галасоў у Палаце дэпутатаў нацыянальнага парламента.
Берлуконі называюць доўгажыхаром італьянскай палітыкі і адным з найбольш каларытных еўрапейскіх кіраўнікоў. Ён таксама вядомы сваёй празмернай прыхільнасцю да жанчын і вялікай колькасцю судовых працэсаў, якія заводзіліся на яго. Сільвіо Берлусконі з’яўляецца паспяховым прадпрымальнікам, медыямагнатам і ўладальнікам футбольнага клуба “Мілан”.