Сіноптыкі: у аўторак чакаецца да 7 цяпла, дождж, мокры снег
Калі ўначы ападкі прагназуюцца толькі месцамі, дык удзень — па большай частцы тэрыторыі краіны.
Гэта будзе пераважна дождж, на паўночным-усходзе — мокры снег, слабы галалёд. У многіх раёнах згусціцца туман.
Вецер паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — ад 3 градусаў марозу на Віцебшчыне да 4 цяпла на Брэстчыне. У дзённыя гадзіны чакаецца ад нуля да плюс 5, па Брэсцкай вобласці і часткова Гродзенскай — да 7 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net