Сіноптыкі: у чацвер кароткачасовыя дажджы і навальніцы
Уначы яны прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень — толькі месцамі.
У начныя гадзіны магчымыя моцныя залевы. Падчас навальніц на поўначы краіны магчымае ўзмацненне ветру да 18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 цяпла, а ўдзень — ад 18 на поўначы да 25 на поўдні, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net