Сіноптыкі: У выхадныя пачнецца пацяпленне, а з ім узмоцняцца паводкі

Сёння ўдзень тэмпература паветра будзе вагацца ў межах 1-3 градусаў марозу. А ўжо на пачатку красавіка чакаецца ўпэўнены плюс, адзначае Першы тэлеканал.

Тым часам на Палессі пачаліся першыя паводкі, разлілася рака Гарынь. У Столінскім раёне ёсць і першыя пацярпелыя. МНС сцвярджае, што сітуацыя пад кантролем, усе службы ў рэжыме гатоўнасці. На Прыпяці ўзрываюць лёд, каб пазбегнуць пагаршэння сітуацыі.

Яшчэ адным новаўвядзеннем ад МНС стала СМС-рассылка. Беларусам у гэтыя дні адпраўляюць тэставыя паведамленні для праверкі новага спосабу апавяшчэння.

Фота — bymedia.net