Сірыя высылае амбасадараў заходніх краін
Такім чынам Дамаск адказаў на аб'яўленне на мінулым тыдні краінамі Захаду дыппрадстаўнікоў Сірыі персонамі нон грата.
Захад такім чынам адрэагаваў на напад урадавых сілаў на жыхароў сірыйскага паселішча Хула, дзе загінулі 116 чалавек, у тым ліку больш за 30 дзяцей.
Вядома, што Сірыя высылае амбасадараў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Іспаніі, Італіі, Швейцарыі ды іншых краін.
Фота — EPA/ИТАР-ТАСС