Сітуацыя з жаночым інстытутам "Энвіла" застаецца няяснай
У Міністэрстве адукацыі абяцаюць, што ўступная кампанія ў ВНУ пройдзе як звычайна.
Пра гэта чыноўнікі Мінадукацыі заявілі рэктару інстытута "Энвіла" Ларысе Чарапанавай.
Разам з тым, паведамляе БелаПАН, 6 чэрвеня калегія міністэрства прыняла пастанову №6. Паводле яе, з 2011 года "Энвіла" спыняе набор абітурыентак і будзе рэарганізаваная.
Цяпер рэктар "Энвілы" чакае афіцыйны дакумент, у якім будзе замацаванае адно з рашэнняў — загад ці пастанову Мінадукацыі. Толькі пасля гэтага Чарапанава будзе гатовая даваць каментары наконт планаў інстытута на бліжэйшы час.