Скончылася следства па выбуху дома ў Лагойскім раёне
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы пра выбух у жылым доме ў пасёлку Малінаўка.
Прычынай выбуху называецца ўцечка з газавай сістэмы дома. Кіраўнікі аварыйнай службы "Лагойскрайгазу", піша газета "СБ-Беларусь сегодня", ігнаравалі неаднаразовыя паведамленні жыхароў пра непаладкі ў сістэме і нават неаднаразовыя небяспечныя інцыдэнты. Кіраўнікам выставілі абвінавачванне паводле крымінальнага артыкула за службовую халатнасць.
Нагадаем, што здарэнне адбылося год таму, 8 лютага. Ад выбуху ў трохпавярховым доме пацярпелі 17 сем'яў. Мноства жыхароў атрымалі траўмы, адзін загінуў.
Як паведамляла Еўрарадыё, асноўны падазроны па гэтай справе — старшы майстар "Лагойскрайгазу". Яму пагражае да 5 гадоў турмы.
Выбух пад Лагойскам. Фотарэпартаж + відэа
