Скрадзеныя ў Нямеччыне трактары перапраўляюць у Беларусь

Яны трапляюць спачатку ў Польшчу, а затым у Беларусь, Расію ці Украіну. Крадуць у асноўным дарагія віды сельскагаспадарчай спецтэхнікі. Злодзеі амаль заўсёды застаюцца беспакаранымі. Доказы злачынстваў у Германіі не бяруцца пад увагу праваахоўнікамі  з Усходняй Еўропы, піша нямецкі партал www.pnn.de.