Скраў бранзалет за 1,5 тыс. долараў, а прадаў за мільён
Затрыманы злодзей, які ў жніўні знёс з ювелірнай крамы па вуліцы Камсамольская ў Мінску залаты бранзалет коштам больш за 12,5 млн рублёў.
Высветлілася, што зламыснік скарыстаўся момантам і з дапамогай тонкага металічнага дроту выцягнуў залаты бранзалет з падстаўкі на вітрыне. Відэазапіс не дапамог адшукаць зламысніка. На яго ўдалося выйсці толькі пасля праверкі ўсіх магчымых падазраваных.
Як паведамляе БЕЛТА, аказалася, што 42-гадовы жыхар Віцебску, які сёлета выйшаў на волю, у жніўні ездзіў у Мінск. У яго знайшлі залаты бранзалет, але скрадзены з іншай крамы. А бранзалет за 1,5 тысячы долараў ён паспеў прадаць гандляру гароднінай за... мільён рублёў, які патраціў на набыццё наркотыкаў.