"Славія" атрымала валявую перамогу над "Тарпеда-БелАЗ" — 3:2

"Славія" на 53-й хвіліне прайгравала жодзінцам з лікам 0:2, але гаспадары поля забілі тры мячы і вырвалі перамогу! Два галы на рахунку Волкава.

Пасля гэтай перамогі "Славія" набрала 25 ачкоў і дзеліць з "Брэстам" 7-8 месцы ў турнірнай табліцы. У "Тарпеда-БелАЗ" засталося 24 ачкі і 9-е месца.

Лідыруе ў чэмпіянаце БАТЭ, у якога 58 ачкоў, у "Шахцёра" — 51, у мінскага "Дынама" — 46 (але дынамаўцы згулялі на матч больш), у "Гомеля" — 44 ачкі.

Пра іншыя матчы 28-га тура гл.: "Шахцёр" разграміў "Гомель" і дапамог мінскаму "Дынама"

Матчы 29-га тура пройдуць 27-28 кастрычніка.