Славуты Біг Бэн афіцыйна стаў "Вежай Лізаветы"

Як паведамляе Press Association, 12 верасня ў сілу ўступіла рашэнне Палаты абшчын брытанскага парламента, які пастанавіў змяніць афіцыйную назву славутасці. Такім чынам Вялікабрытанія адзначыла заслугі каралевы ў год 60-гадовага юбілею яе кіравання.

Нагадаем, Біг-Бэн быў адкрыты ў Лондане ў траўні 1859 года. Так называлі не толькі вежу, але і адзін з устаноўленых там званоў і вялікі гадзіннік.