Следчы камітэт правярае траўму двух афіцэраў на вучэннях
Здарэнне адбылося падчас тактычных вучэнняў на палігоне "Лосвіда" ў Віцебскай вобласці.
Як адзначае interfax.by, ад выбуху пацярпелі два афіцэры 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. У Мінабароны кажуць, што агулам у вучэннях бралі ўдзел каля 500 вайскоўцаў, 10 адзінак бранетанкавай і каля 65 — аўтамабільнай тэхнікі.
Фота — idvv.ru