Следчыя пакуль не дазваляюць "Цесаку" выязджаць з Беларусі

У Следчым камітэце кажуць, што расійскі неанацыст працягвае заставацца падазраваным па крымінальнай справе пра злоснае хуліганства ў Мінску. Ён адпушчаны пад абавязанне пра яўку, пакуль не мае правы пакідаць Беларусь і павінен з'яўляцца на допыты, перадае interfax.by.

Дарэчы, разам з "Цесаком" з ізалятары адпусцілі яшчэ двух фігурантаў гэтай крымінальнай справы. Следства не знайшло падставаў для ўтрымання іх пад вартай.

Нагадаем, што Марцінкевіча затрымалі пасля бойкі ў Мінску з беларускімі антыфашыстамі. "Цясак" вядомы сваімі расісцкімі выказваннямі, ён уваходзіў у Народную нацыянальную партыю. Тры з паловай гады Марцінкевіч правёў у расійскай турме за распальванне нянавісці па нацыянальнай ці рэлігійнай прыкмеце.

Фота — nside.ru