Смолава адсудзіла гонар і годнасць у "Камсамолкі"

Як паведаміла адвакат спявачкі Ганна Каранеўская, з ЗАТ "БелКП-ПРЕСС" спагнана 3 млн рублёў, а з аднаго з аўтараў "Камсамольскай праўды ў Беларусі" — 300 тыс. рублёў. Як патлумачыла адвакат, позва падавалася ўвосень 2009 года і тычылася артыкула "Карьера Полины Смоловой в Москве провалилась?", які быў апублікаваны ў газеце ў чэрвені таго ж года, перадае БЕЛТА.