Снегапады паралізавалі Маскву, у Еўропе — авіякалапс
Раніцай у панядзелак на вуліцах расійскай сталіцы шматкіламетровыя аўтамабільныя коркі.
Снегапад пачаўся яшчэ ў нядзелю ўвечары і ён моцна ўскладніў рух транспарту на гарадскіх вуліцах. Да таго ж здарыліся шматлікія аўтааварыі. Снегапады ў Маскве спыняцца толькі ў другой палове дня, паведамляе РІА "Новости".
Тым часам, у Еўропе з-за завей — авіякалапс. Як адзначае тэлеканал "Беларусь-1", зімовая непагадзь прыносіць еўрапейскім краінам новыя выпрабаванні на трываласць. Магутныя снегапады паралізавалі работу паветраных гаваняў Парыжа і Лондана. У Франкфурце адбыліся адмены рэйсаў з-за ледзянога дажджу. У залах чакання знаходзяцца тысячы пасажыраў, пасажырам затрыманых рэйсаў рэкамендуюць перасаджвацца на цягнікі.
Фота — ria.ru