Спецназаўцаў пакаралі за дапамогу аўтарам кампутарнай гульні
У цэнтры скандала апынулася элітнае падраздзяленне Ваенна-марскіх сілаў ЗША.
Сямёра "марскіх коцікаў" дапусцілі ўцечку сакрэтнай інфармацыі — яны кансультавалі стваральнікаў кампутарнай гульні. Вайскоўцы на працягу двух дзён працавалі платнымі кансультантамі адной з кампаній. У гульні была змадэляваная аперацыя спецназу супраць самалійскіх піратаў. Яе стваральнікі адзначаюць, што "марскія коцікі", дзейныя і тыя, што знаходзяцца ў адстаўцы, "дапамаглі яе зрабіць больш рэалістычнай".
Сямёра спецназаўцаў атрымалі дысцыплінарныя спагнанні, таксама іх аштрафавалі. Расследаванне ў адносінах яшчэ чатырох чалавек працягваецца. Мяркуецца, што "кансультацыі" паставілі крыж на кар'еры "марскіх коцікаў".