Спецслужбы перахапілі ліст Бараку Абаме з падазроным рэчывам

У той жа дзень атручаны ліст прыйшоў на імя сенатара-рэспубліканца Роджэра Уікера. У канверце знайшлі рыцын — моцнадзейную атруту расліннага паходжання. Да сенатара ён не дайшоў. Затрыманых па гэтай справе пакуль няма.

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі 15 красавіка ў амерыканскім горадзе Бостан падчас правядзення міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі, больш за 180 атрымалі раненні, дзясяткі людзей — у цяжкім стане. Адказнасць за тэракт дагэтуль ніхто не ўзяў.

Фота — AFP