Спіртное можна будзе купіць толькі з 21 года?
З такой прапановай хоча звярнуцца ва ўрад Міністэрства аховы здароўя.
Пра гэта распавёў галоўны нарколаг Мінздароўя Сяргей Асіпчык. Акрамя таго, паведамляе onliner.by, у Мінздароўя збіраюцца прапанаваць ураду ўвесці дзяржаўную манаполію на гандаль бутыляваным алкаголем.
Галоўны нарколаг таксама кажа, што ў канцы 2012 года плануецца аднавіць працу міжведамаснай рады. Яна будзе абмяркоўвацца дадатковыя пытанні пра зніжэнне даступнасці алкаголю.
Да 2015 года плануецца зменшыць спажыванне алкаголю ў Беларусі да 10,5 літра чыстага спірту на чалавека ў год. Цяпер яно трымаецца на ўзроўні 13 л на год.