Справай "Цесака" займаецца ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску
Нагадаем, што гэта справа пра асабліва злоснае хуліганства з удзелам расійскага экстрэміста Максіма Марцінкевіча.
Як паведамляе БелаПАН, цяпер матэрыялы перадаюцца з Партызанскага раённага аддзела Следчага камітэта. Прызначаныя экспертызы, каб выявіць ці выкарыстоўвалася траўматычная зброя. Абвінавачванне мае быць выстаўленае на працягу 10 сутак.
Нагадаем, перастрэлка паміж расійскім экстрэмістам і беларускімі антыфашыстамі адбылася раніцай 14 лютага. Пра яе стала вядома грамадскасці толькі ў панядзелак, 18 лютага. Падазраванымі з'яўляюцца два грамадзяніна Беларусі і расіянін Максім Марцінкевіч. Усе трое затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часавага ўтрымання.
Фота з сацыяльных сетак