Справу экс-намесніка Ладуцькі накіравалі ў суд

Як адзначае БелаПАН, Вярхоўны суд мусіць вызначыць падсуднасць крымінальнай справы экс-чыноўніка.

Васільева вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Гаворыцца, што хабар ён атрымаў за падпісанне інвестыцыйнай дамовы паміж Мінгарвыканкамам і суб'ектам гаспадарання Чэхіі.

Чыноўніка затрымалі сёлета 6 ліпеня супрацоўнікі КДБ акурат падчас атрымання хабару. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай.

Фота — belta.by