Старая таполя “накрыла” адразу 3 машыны ў Віцебску

Гэта адбылося каля пяці гадзінаў увечары 19 чэрвеня, піша “Комсомольская правда в Белоруссии”. Парывы ветра дасягалі 15-20 метраў у секунду.

Механічныя пашкоджанні атрымалі адразу тры аўтамабілі. Супрацаўнікам МНС давялося распілаваць дрэва пры дапамозе аўтакрана. Пашкоджанымі апынуліся машыны “КІА-Сарэнта”, “Опель-Вектра” ды “Фольксваген-Пасат”.

Фота: 112.by.