Стары Новы год беларусы Варшавы адсвяткуюць двойчы
У сталіцы Польшчы сёння выступіць гурт B:N, а таксама пакажуць беларускі фільм. А заўтра там выступіць Андрэй Плясанаў.
Спачатку ў ноч з 13 на 14 студзеня беларусаў запрашаюць завітаць у клуб "Ветлін" каля станцыі метро "Служэў". Тут у праграме навагодняга святкавання выступы беларускага гурта B:N і польскага NO LOGO, а таксама прэзентацыя фільму беларускага рэжысёра Ігара Асмялоўскага. Пачатак святкавання а 20.30. Кошт уваходу - 20,5 злотых.
У ноч з 14 на 15 студзеня беларусы і палякі збяруцца па вуліцы 11 лістапада 22, у клубе "Склад бутэлек”. У 20.30 там распачнуцца святочныя мерапрыемствы, сярод якіх выступ беларускага музыкі Андрэя Плясанава. Уваход на імпрэзу - 20 злотых.