Стаўка рэфінансавання ў бліжэйшыя дні можа вырасці да 29%
Павелічэнне можа адбыцца 1 верасня.
Як паведамляе БелаПАН, гэта неафіцыйная інфармацыя з банкаўскіх колаў. Такім чынам, стаўка рэфінансавання вырасце адразу на 7% — цяпер яна складае 22%.
У Нацбанку гэтую інфармацыю не каментуюць. Разам з тым прадстаўнікі Нацбанку кажуць, што стаўка рэфінансавання будзе змененая.
Гэтае павышэнне стане восьмым сёлета. Першае павышэнне адбылося 16 сакавіка — з 10,5 да 12%. Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 17 жніўня: яна была павышаная на 2% — з 20 да 22% гадавых.