Столінская кухарка крала прадукты са школьнай сталоўкі
Жанчыну затрымалі, калі яна выносіла з сабой на вуліцу ежу.
У сумцы ў 46-гадовай кухаркі знайшлi прадукты на агульную суму 735 тысяч рублёў, паведамляе "Брестская газета". У іх ліку ялавічыны, тварог, малако, мёд, гарбата, хлеб. Прадукты канфіскаваныя і вернуты ў школьную сталоўку.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на жанчыну.