Студэнтам-гуманітарыям стане цяжэй атрымаць стыпендыю
Набыла моц Інструкцыя пра ўмовы, парадак прызначэння і выплаты стыпендый і іншых грашовых выплат навучэнцам.
Як паведамляе БЕЛТА, цяпер студэнтам-гуманітарыям будуць налічваць стыпендыю пры сярэднім бале паспяховасці ад 6 і вышэй. Раней быў патрэбны мінімальны сярэдні бал 5,5. Для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў паказчык для атрымання навучальнай стыпендыі застаўся ранейшым — 5 балаў.
Затое частцы студэнтаў-гуманітарыяў стыпендыі павысяць на 10%. Гэта датычыць такіх спецыяльнасцяў, як "Мастацтва і дызайн", "Гуманітарныя навукі", "Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці", "Сацыяльная абарона", "Фізічная культура. Турызм і гасціннасць", "Педагогіка", "Педагогіка. Прафесійная адукацыя".
А вось каб атрымліваць стыпендыю ў ПТВ, дастаткова сярэдняга бала 4 (раней было 3 балы).