Створаны аргкамітэт рэферэндума аб адстаўцы Лукашэнкі
Уладзімір Правальскі і Сяргей Рыжоў выступілі з ініцыятывай правядзення рэферэндума аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі, і стварылі адмысловую ініцыятыўную групу.
Па словах Рыжова, у цяперашніх беларускіх рэаліях у яго няма асаблівых ілюзій наконт поспеху акцыі, аднак акцыя можа адыграць псіхалагічную ролю, паведамляе Радыё Рацыя. "Ідэя правядзення рэферендума ў цяперашняй сітуацыі фактычна юрыдычнага значэння не мае. Таму што ў нас рэферэндум можа прызначаць толькі адзін чалавек – Лукашэнка. Але гэтая ідэя – яна павінна актывізавацть грамадства", - распавёў Рыжоў.
Ініцыятыўнай група абрала Правальскага старшынём савета па правядзенні гэтага рэферендума.
Нагадаем, у часе прэзідэнцкай кампаніі Сяргей Рыжоў спыніў збор подпісаў, заявіўшы, што на яго ініцыятыўную групу аказваецца вялікі ціск. Уладзімір Правальскі не быў зарэгістраваны Цэнтрвыбаркамам, які прызнаў сапраўднымі ўсяго 118 подпісаў у яго падтрымку.