Суд над Кастусём Шыталем перанесены
Калі Кастусь сёння раніцай з'явіўся ў судзе, яму паведамілі, што паседжання сёння не будзе. Прычыны пераносу невядомыя.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Сёння ў судзе Глыбоцкага раёну павінен быў пачацца судовы працэс супраць журналіста і грамадзкага актывіста Кастуся Шыталя.
Яго вінавацяць у парушэнні выбарчага заканадаўства падчас прэзідэнцкіх выбараў. У часе выбарчай кампаніі Кастусь Шыталь быў назіральнікам на адным з участкаў для галасавання як прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Шыталя вінавацяць у тым, што запытаў у студэнта мясцовага прафліцэя, ці добраахвотна той прыйшоў галасаваць датэрмінова.