Суд над расіянамі па справе Плошчы будзе адкрытым

Судовы працэс над грамадзянамі Расіі Арцёмам Бреўсам і Іванам Гапонавым, якія абвінавачваюцца па справе пра масавыя беспарадкі, будзе адкрытым.

Як паведаміў БелаПАН дарадчык пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, суд пачнецца 22 лютага. "Супрацоўнікі пасольства на працэсе будуць прысутнічаць у абавязковым парадку", — сказаў ён.

Нагадаем, Брэус і Гапонаў былі асуджаныя на 10 сутак арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня ў Мінску. Пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання 29 снежня абодва былі зноў затрыманыя ўжо ў рамках крымінальнай справы і змешчаныя пад варту.