Суд не задаволіў скаргу адвакатаў Саннікава

Як паведамляе БелаПАН, разгляд скаргі адбыўся ў Віцебскім абласным судзе адбыўся 30 студзеня. Суд вырашыў не задавальняць скаргу адвакатаў.

Як кажа адвакатка Марына Кавалеўская, на рашэнне суда будзе падавацца скарга ў парадку нагляду.

Нагадаем, адвакатаў і сваякоў Андрэя Саннікава не дапускалі да яго больш як два месяцы. Начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агнісцікаў тлумачыў гэта нейкай праверкай, якая нібы праводзіцца для таго, каб высветліць, ці не пагражае палітвязню небяспека.