Суд па справе Кавалёва-Канавалава працягваецца

Сёння ў “Доме правасуддзя” працягнецца разгляд справы Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. На учарашнім паседжанні падчас допыту  Кавалёва, якога разам з Дзмітрыем Канавалавым падазраюць у здзяйсненні выбуха ў мінскім метро, высветлілася, што большую частку сваіх паказанняў ён даў па падказцы следчых. Паводле яго словаў, толькі выбухі ў пад’ездзе дома і ў бібліятэцы ў 2000-2002 гадах у Віцебску яны сапраўды правялі разам. Падрабязнасці іншых эпізодаў хлопцу паведамілі падчас допыта ў СІЗА КДБ.

Таксама Кавалёў прызнаўся, што не валодае ніякімі дакладнымі звесткамі наконт датычнасці Канавалава да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе і ў Мінску на праспекце Пераможцаў ў 2008 годзе. А тое, што мае доказы падрыхтоўкі Канавалава да выбуху 2005 года, назваў паклёпам са свайго боку на сябра.

Сёння допыт Уладзіслава Кавалёва працягнецца.