Суд пастанавіў арыштаваць Юлію Цімашэнку (Відэа)

Пячэрскі раённы суд Кіева даў згоду на арышт былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі, перадае Радыё "Свабода". Цімашэнку вінавацяць у перавышэнні паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй.


5 жніўня падчас суда прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў заявіў, што ўкраінскі ўрад вывучае магчымасць скасаванць праз суд кантракты з Расіяй, падпісаныя ў 2009 годзе тагачасным прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай.