Судовыя слуханні па справе Байковай пачнуцца 10 сакавіка
Справа будзе разглядацца на закрытым судовым пасяджэнні ў інтарэсах забеспячэння дзяржаўных сакрэтаў.
Судовы разбор крымінальнай справы паводле абвінавачання ў службовых злачынствах старэйшага следчага Генеральнай пракуратуры Беларусі Святланы Байковай пачнецца ў Вярхоўным судзе 10 сакавіка. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на Вярхоўны суд.
Справа будзе разглядацца на закрытым судовым пасяджэнні ў інтарэсах забеспячэння дзяржаўных сакрэтаў.
Нагадаем, Байкова была затрымана супрацоўнікамі КДБ 25 лютага 2010 года паводле падазрэння ў перавышэнні ўлады. Справа ў дачыненні да яе была распачаты КДБ 24 лютага за незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці і перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Зараз яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.