Сума трансфера Рэнана Брэсана склала 3,5 млн еўра?
Пра гэта паведамляе спартовы сайт Fichajes.net, які спасылаецца на свае крыніцы.
Нагадаем, днямі стала вядома пра пераход Рэнана Брэсана ў расійскі клуб "Аланія" (Уладзікаўказ), які займае ў Прэм'ер-лізе перадапошняе месца. Сума кантракту не называлася. Паводле слоў старшыні праўлення БАТЭ Анатоля Капскага, Брэсану прапанавалі такія ўмовы, "ад якіх было складана адмовіцца".
Тransfermarkt паведамляе, што трансферны кошт Рэнана Брэсана складае 2,5 млн еўра. Паводле сайта Fichajes.net, сума трансферу аказалася значна большая — 3,5 млн еўра.
Адзначым, што Брэсан 5 снежня можа згуляць за БАТЭ матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў з мюнхенскай "Баварыяй".
Рэнан Брэсан — беларускі футбаліст бразільскага паходжання, яму 24 гады. У Беларусі гуляў ад 2007 года, спачатку за "Гомель", а са студзеня 2010 года — за БАТЭ. Быў лепшым бамбардзірам чэмпіянату нашай краіны ў 2010 і 2011 гадах. Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі.
"Ці адчуваю сябе беларусам? 50 на 50", — цытуе словы Брэсана сайт ФК "Аланія".
Брэсан: у "Аланіі" знакаміты трэнер і добрыя фінансавыя ўмовы
Агент Брэсана: Рэнан застанецца з беларускім пашпартам
На здымку: Брэсан забівае гол у браму "Баварыі". Фота — bymedia.net