Супраць валютчыкаў сталі пачынаць крымінальныя справы

Як паведамляе "Ежедневник", міліцыянты затрымалі дырэктара фірмы і дваіх непрацуючых мінчукоў. Затрыманыя займаліся валютна-абменнымі аперацыямі. Сёлета ў красавіку-траўні яны правялі не менш за тры вялікія аперацыі па абмене валюты, зарабіўшы на гэтым не меней за 240 мільёнаў рублёў.


На думку фінансавай міліцыі, падазраваныя займаліся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю без ліцэнзіі. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: apimages.com