Суседзі Беларусі правядуць сумесныя вайсковыя вучэнні

У Львове на базе Акадэміі сухапутных войскаў праходзіць пачатковая канферэнцыя па планаванні шматнацыянальных вучэнняў "Кляновая арка-2013", якія запланавана правесці ў верасні.

Як паведамляе УНІАН, украінскія, літоўскія і польскія вайскоўцы ўвойдуць у склад шматнацыянальнага батальёну. Яны будуць адпрацоўваць правядзенне аперацый па падтрыманні міру ва ўмовах горада. У якасці вайсковых інструктараў запрошаныя афіцэры Узброеных сілаў Канады.

У планах арганізатараў вучэнняў — стварэнне ўкраінска-польска-літоўскай брыгады, якая магла выконваць міратворчыя місіі ў розных кутках свету.

Фота — golos.com.ua