Сустаршыня Еўранэста: Беларуская крытыка Усходняга партнёрства — абсурдная
З такой заявай выступіў былы міністр замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк.
Нагодай стала кастрычніцкае выказванне міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава. Ён назваў галоўным недахопам Усходняга партнёрства адсутнасць "практычных, рэальных справаў".
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Барыс Тарасюк пажадаў Беларусі ўвайсці ў працэс Усходняга партнёрства, і тады будзе вельмі шмат працы. Па яго словах, Украіна ўжо прайшла гэты шлях, і на тое, што Беларусі яшчэ павінна прайсці, ва ўкраінцаў сышлі гады.
Нагадаем, што першае паседжанне Еўранэсту вырашана склікаць без беларускай дэлегацыі — як афіцыйнай, так і неафіцыйнай. Адпаведную пастанову Еўрапарламент прыняў аднагалосна. Устаноўчае паседжанне Еўранэсту прайшло ў Брусэлі 3 траўня без удзелу Беларусі.